Кантрабандныя цыгарэты замест печыва
Супрацоўнікі Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі з Будзіску спынілі латышскую фуру, якая паводле дакументаў везла ў Францыю печыва. Падчас агляду былі выяўлены цыгарэты.
У фуры 34-гадовага латыша было выяўлена каля 514 тысяч пачак цыгарэт, прыблізны кошт якіх складае 7,5 мільёнаў злотых. Дзяржаўная казна Польшчы магла б страціць 12 мільёнаў злотых.
У адносінах да кіроўцы пачата следства. Грамадзянін Латвіі часова арыштаваны на тры месяцы.
