Кантрабандыстаў на ўкраінска-беларускай мяжы будуць адсочваць беспілотнікі
Частка ўкраіна-беларускай мяжы на заходзе Палесся амаль не кантралюецца памежнікамі абедзвюх краін – асабліва на сумежжа Валыні і Берасцейшчыны. Не заўсёды існуюць і дэмаркаваныя межы Беларусі і Украіны. Гэтым карыстаюцца кантрабандысты з абодвух бакоў. У Беларусь пазаконна перавозіцца алкаголь, будаўнічыя матэрыялы і электроніка. Ва Украіну – пераважна цыгарэты і прадукты харчавання.
Па хуткім часе гэты ўчастак беларуска-украінскай мяжы будзе маніторыцца беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Паводле ўкраінскіх памежнікаў, такія дроны будуць адразу перадаваць інфармацыю пра каардынаты парушальнікаў мяжы аператыўным дзяжурным, якія і маюць спыняць дзейнасць кантрабандыстаў.
Мяркуецца, што для аховы дзяржаўнай мяжы будуць выкарыстоўвацца дроны ўкраінскай вытворчасці, якія ўжо зарэкамендавалі сябе ў зоне АТА.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.
