Кантрабандзіст цыгарэтаў трапіўся ў Кузніцы
Амаль тысячу пачак кантрабандных цыгарэт спрабаваў увезці ў Польшчу 55-гадовы жыхар Сакольскага павета.
Нелегальны тавар схаваны ў машыне, якой ён ехаў, выявілі супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі з польска-беларускага памежнага пераходу ў Кузніцы. Цяпер мужчына будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за спробу кантрабанды цыгарэт у Польшчу.
Кажа прэс-сакратар падлдяшскіх мытнікаў Мацей Чарнецкі:
– Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі з памежнага пераходу ў Кузніцы падчас праверкі „Мерседэса”, якім кіраваў 55-гадовы жыхар Сакольскага павету, знайшлі каля 1000 пачакаў цыгарэт з беларускімі акцызамі. Мужчына схаваў іх у фатэлях і падлозе.
Як паведаміў Мацей Чарнецкі, супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі ўзбудзілі супраць кіроўцы крымінальную фіскальную справу і канфіскавалі тавар. У якасці штрафу мужчына заплаціў 11 тысяч злотых.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.kas.gov.pl