Канцэрт Незалежнасці ў Крушынянах
„За нашу і вашу свабоду”- пад такім загалоўкам прайшоў у Крушынянах канцэрт Незалежнасці. Ён быў прысвечаны ўсім прадстаўнікам нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў, якія на працягу многіх стагоддзяў змагаліся за Польшчу.
Прагучалі тут патрыятычныя песні, гімны і песні жаўнерскія. Свята Польскага Войска – гэта таксама свята для нацыянальных меншасцяў Падляшша, якія жывуць тут стагоддзямі, адзначыў старшыня Мусульманскай гміны ў Крушынянах Браніслаў Талькоўскі:
– Жывём у Крушынянах з рознымі меншасцямі, якія маюць розныя карані. Гэта беларусы, калісьці былі габрэі. Мы жывем не адасоблена, а разам. І такія паводзіны не толькі татараў, але і меншасці каталіцкай ці праваслаўнай падобныя. Мы гэта шануем. Мы ўсе жывём у Польшчы. І абавязак клопату пра наш край ляжыць на нас усіх.
Арганізатарамі канцэрту быў Фонд спадчыны Рэчы Паспалітай, а таксама Мусульманская гміна ў Крушынянах.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя