Канцэрт «Родныя словы» прайшоў у Беластоку



Канцэрт «Родныя словы» прайшоў у кавярні лялечнага тэатра Беластока. Мерапрыемства сабрала беларусаў Беластока і іх сяброў.

Гучалі папулярныя песні на беларускай і расейскай мовах. Не абышлося без знакавых «Муроў» ды «Перемен». А яшчэ ў час канцэрту быў арганізаваны збор сродкаў у падтрымку праваабарончага цэнтру «Вясна».

Кажуць удзельнікі мерапрыемства:

– Мы не ведалі адзін аднаго, проста арганізатары гэтай вечарыны патэлефанавалі і сказалі, што ты з беларускай меншасці і, можа б, ты заспявала з намі некалькі песень. Я сказала, што я аддаю сябе, як магу, каб паказаць, што хочам быць разам у такія цяжкія і складаныя моманты. І думаю, што адбудуцца рэальныя змены.

Арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства спадзяюцца, што такія спатканні стануць добрай традыцыяй, бо яны вельмі патрэбныя суполцы беларусаў у Беластоку.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя