Канцэрт Вайцюшкевіча ў Беластоку



27.10.2021 (серада) 19.00
Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6, Białystok

Зміцер Вайцюшкевіч — беларускі музыка і бард, артыст-легенда, мультыінструменталіст, кампазітар, кароль беларускага андэграўнду. Зміцер Вайцюшкевіч зноў наведае Zmiana Klimatu, каб падарыць аматарам сваёй творчасці новыя і лепшыя песні.

Музыку ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча цяжка класіфікаваць, бо яна не трывае шаблонаў. Ад спяванні паэзіі, праз альтэрнатыўны рок, да танга і класічных нот. У яго ёсць верныя слухачы у Швецыі, Францыі, Японіі. Апошнім часам яго канцэрты ў Беларусі, як вядома, адмяняліся, і, хаця ён гадамі быў улюбёнцам публікі, сёння асуджаны на мастацкае выгнанне, грае дзеля задавальнення слухачоў за мяжой.

Вайцюшкевіч выдаў 15 сольных альбомаў, выступаў з гуртамі Pałac, Krivi, а цяпер і з WZ-Orkiestra. Ствараў «Народны альбом» — мастацкі праект, які ў песнях распавядае гісторыю Беларусі. Ён таксама выдаў дыск з песнямі Яраміра Нагавіцы.