Канцэрт, які не дазволілі ў Гародні, адбыўся ў Беластоку



На беластоцкім Рынку Касцюшкі выступіла легенда польскай сцэны – каманда “Lady Pank”.

Канцэрт першапачаткова меўся адбыцца ў Гародні падчас святкавання 30-й гадавіны існавання Саюзу палякаў у Беларусі. Аднак улады не дазволілі здзейсніць мерапрыемства. Дапамогу аказалі Самакіраванне Беластока ды самаўрад Падляшскага ваяводства. На канцэрт прыехала больш за 500 беларускіх палякаў.

[Not a valid template]

Фота Васіля Кроквы.