Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Варшаве
У Варшаве запрашаюць на канцэрт Яўгена Барышнікава — музыкі і тэлевядоўцы.

Іранічны скептык з тонкай душэўнай арганізацыяй. Мудрагелістая гітара, глыбокія тэксты і ўтульная атмасфера.
Бонусам — байкі пра беларускае мора, дуды і адвечны шлях беларусаў да зор.
Дзе: Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)
Калі: 30 лістапада (аўторак), 19:00
А ў сераду, 1 снежня, Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве запрашае на музычную лекцыю «Дуда: кароткая гісторыя нацыянальнага сімвала».
Даследчык дударскай традыцыі і музыка Яўген Барышнікаў распавядзе пра тое, як музычны інструмент сялянства становіцца нацыянальным міфам, пры чым тут Караткевіч і Макдональдс і як гэты інструмент звязаны з нашым адраджэннем. Пасля лекцыі наведнікаў чакае майстар-клас па беларускіх танцах пад дуду!
Калі: 1 снежня, 18:30
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2.
Уваход вольны! Не забывайцеся аб мерах па барацьбе з каронавірусам!
