“Капусная талака” ў Тафілаўцах



“Капусная талака” – калісьці была папулярная ў беларускіх вёсках. У восеньскія вечары гаспадыні збіраліся на шаткаванне капусты. Нарыхтоўваючы капусту для квашэння, дзяліліся перанятымі ў матуль і бабуль старажытнымі рэцэптамі на стварэнне карыснай стравы.

Гайнаўскі Фонд “Яны – гэта мы” аднаўляе гэтую традыцыю. У мінулую суботу ён зладзіў “Капусную талаку” ў Тафілаўцах на Гайнаўшчыне, у якой удзельнічала звыш дзясятка мясцовых гаспадынь.

Колькі гаспадынь, столькі рэцэптаў на смакавітую квашаную капусту, якімі можна абмяняцца і выкарыстаць для сябе.

“Капусную талаку” ў Тафілаўцах Фонд “Яны – гэта мы” зладзіў у рамках праекту “Беларускія адвячоркі”.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара