„Карчма пад саколам” – найлепшая на Падляшшы



„Карчма пад саколам” не толькі прапануе мясцовыя стравы, але заахвочвае да спазнання гісторыі сакольскай кухні.

img_7897gh

„Карчма пад саколам” сям’і Анцыпаў у конкурсе, арганізаваным  „Кулінарнай Акадэміяй”, стала самым лепшым рэстаранам на Падляшшы.

dsc03832

На думку Яна Анцыпы, гэта сялянская ежа стала козырам папулярнага рэстарана:

– Так дзяды нашы рабілі, і я працягваю гэтую традыцыю. Усё мусіць быць так, як было раней.

Гаспадар карчмы Лукаш Анцыпа:

– Усе стравы, якія ёсць у меню, нясуць частку нашай гісторыі. Яны базуюцца на мясцовых прадуктах, якія  бяром з бліжэйшых мясцовасцей, і  ўсім тым, чым багатае нашае Падляшша.

Сям’я Анцыпаў вядомая таксама вырабам кумпякоў, якія былі традыцыйнай ядой на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

dsc03826

Сакольскі кумпяк не толькі даступны ў самых лепшых рэстаранах ва ўсёй Польшчы, але таксама прадукт трапіў да кулінарнай тэлепраграмы Hell’s Kitchen.

img_7931

img_7917

img_2793

img_2837

img_2916-kopia-2

Уля Шубзда, БеларускаРадыё Рацыя

Фота аўтара