Каронавірус дабраўся да Падляшша?
У ваяводстве больш за 40 чалавек знаходзіцца пад медычным наглядам у сувязі з падазрэннем заражэння каронавірусам. Шпіталі рыхтуюцца да лячэння пацыентаў з вірусам Covid-19.
Падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку віцэ-міністр аховы здароўя Славамір Гадомскі запэў, што шпіталі атрымаюць усё неабходнае, таму застаецца толькі рыхтавацца ды чакаць:
– Мы чакаем і актыўна дзейнічаем. Ажыццяўляем маніторынг перадусім тых асобаў, якія вяртаюцца з-за мяжы. Дагэтуль гэта былі толькі тыя, хто вяртаўся з Кітая, таму было нашмат прасцей. Мы знаходзімся ў Шэнгене, у Еўрапейскім Звязе, рух з’яўляецца значна прасцейшым і больш складаным для манітаравання.
На гэты момант у Польшчы няма ніводнага пацверджанага выпадку каронавіруса, але спецыялісты кажуць, што гэта толькі пытанне часу. Днямі ў Польшчы запрацавала кругласутачная інфа-лінія па пытаннях каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя