Каронавірус у Польшчы наступае



25 052 новыя, пацверджаныя даследаваннямі, выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй у краіне, у тым ліку – 621 у Падляшскім ваяводстве. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

З-за COVID-19 і спадарожных захворванняў дзень таму ў Польшчы загінулі 453 чалавекі, у тым ліку 23 –  у Падляшскім ваяводстве. 6825 пацыентаў ачунялі.

З 4 сакавіка 2020 года, калі ў Польшчы быў выяўлены першы выпадак SARS-CoV-2, заражэнне было пацверджана ў 1 956 974 чалавеках, з якіх 48 032 памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя