«Картатэка» Ружэвіча па-ўкраінску на польскай сцэне
У Беластоку пачаліся гастролі Харкаўскага драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі.
Яны праходзяць у рамках фестывалю «Кірунак Усход», які беластоцкі тэатр ладзіць упершыню. У Харкаве «Картатэку» паводле Тадэвуша Ружэвіча паставіў рэжысёр Анджэй Шчытко:
– З 2012 года мы супрацоўнічаем з тэатрам імя Шаўчэнкі ў Харкаве. Вырашылі спыніцца на “Картатэцы” Ружэвіча. На Украіне гэта таксама прэм’ера. Мне падаецца, што гэта вельмі важная тэма цяпер, калі на Украіне ідзе вайна, калі ўкраінцы перажываюць скаладаны перыяд.
Мы расказваем пра сябе, прапануем свой погляд – гавораць пра спектакль «Картатэка» Тадэвуша Ружэвіча ўкраінскія акцёры, занятыя ў спектаклі.
Актрысы тэатра Ірына Кабзар і Людміла Захарчук: Мы хочам расказаць, як мы разумеем твор. Як мы яго адчуваем. Мы пакажам свой варыянт пра сябе.
Мы ўжо гралі гэты спектакль у сябе ў Харкаве. І вельмі добра слухаюць яго гледачы. Вось гэта самае галоўнае.
Спектакль «Картатэка» – яшчэ сёння ўвечары а 19-й паводле польскага часу на сцэне Беластоцкага драматычнага тэатра. У суботу і нядзелю ў рамках фестывалю «Кірунак Усход» выступаюць беларусы – акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Яны пакажуць два спектаклі: «Дзённік паэта» і «Беларусь. Дыдактыка».
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота dramatyczny.pl