Карына Пацёмкіна: Сітуацыя для беларусаў ва Украіне мяняецца ў лепшы бок



У лепшы бок за апошнія месяцы мяняецца сітуацыя для беларусаў ва Украіне.

Ілюстрацыйнае фота.

Не выключана, што будуць разблакаваныя рахункі ў банках, а таксама наступяць пазітыўныя змены ў пытанні легалізацыі, у тым ліку для беларускіх ваяроў, – распавяла беларуска Карына Пацёмкіна, якая працягвае жыць ва ўкраінскім горадзе Ірпень:

– Дэпутат Вярхоўнай Рады Ганчарэнка ўнёс такую прапанову, каб трошкі спрасціць атрыманне грамадзянства беларускім добраахвотнікам, а таксама спрасціць атрымання дазволаў на часовае прыбыванне тым, хто праследуецца па палітычных матывах у Беларусі і не можа вярнуцца пасля ўсіх гэтых падзей.

Вайна ва Украіне цягнецца 453-ці дзень. Пакуль няма пазітыўных прагнозаў на тэму таго, што вайна можа завяршыцца да канца бягучага году. Хутчэй наадварот – гэта будзе доўгі працэс.

Беларускае Радыё Рацыя