Катажына Бонда напіша пра пацыфікацыю беларускіх вёсак
Каралева польскага дэтэктыва Катажына Бонда рыхтуе раман у аснову якога лягуць трагічныя падзеі на Беласточчыне ў пасляваенны час.
Катажына Бонда
Нядаўна выйшла ў свет яе кніга „Okularnik”, якая і справакавала дыскусію ў Польшчы наконт выклятых жаўнераў і ахвяраў пацыфікацыі беларускіх вёсак аддзелам Рамуальда Райса:
– Планую такі раман пасля завяршэння напісання гэтай тэтралогіі – гэта такая мая асабістая кніга, і лепш я яе напішу пазней, чым раней. Гэта для мяне гонар, што магу распавесці гэтую гісторыю і ўзрушыць людзей. Усе ведалі, што здарылася ў Пухалах, але ніхто не сказаў, а эксгумацыя праведзена толькі ў 1994 годзе. У якім месцы можна было б так захаваць таямніцу, для мяне, як для пісьменніцы, гэта была з аднаго боку ашаламляльныя гісторыя, а здругога боку яна прасіла, каб яе распавяла.
Катажына Бонда родам з Гайнаўкі, закончыла беларускі ліцэй. Першы яе дэтэктыў „Справа Ніны Франк”, выйшаў у 2007 годзе. Ужо выйшла восем кніг пісьменніцы. Цяпер вядуцца перамовы пра пераклад кніг Катажыны Бонды на ангельскую, французскую і чэскую мовы.
Беларускае Радыё Рацыя