Катажына Дзедзік: Беларуская філалогія будзе адноўлена ў Беластоцкім універсітэце пры патрабаванні самых студэнтаў
Беласток – па-сапраўднаму студэнцкі горад. Колькасць студэнтаў у ім за 2021 год перавысіла 25 тысяч чалавек. Таму і дата – 25 год заснавання, якую сёлета адзначае найбуйнейшы ўніверсітэт на Падляшшы – Беластоцкі ўніверсітэт, набывае асаблівы сэнс, у тым ліку з перспектываў вывучэння беларускай мовы і культуры ў горадзе на памежжы.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – прэс-сакратаркай Універсітэту ў Беластоку Катажынай Дзедзік пра тое, пры якіх умовах адновіць сваю працу ва ўніверсітэце кірунак беларускай філалогіі, колькі студэнтаў-беларусаў навучаюцца зараз ва ўстанове, якія прадметы яны звычайна выбіраюць і наколькі ахвотна беларусаў пасля вучобы наймаюць польскія працадаўцы.
РР: Пані Катажына, раскажыце калі ласка, колькі студэнтаў з Беларусі штогод вучыцца ва ўніверсітэце ў Беластоку?
– Ва ўніверсітэце з Беластоку ужо некалькі гадоў беларускія студэнты з’яўляюцца найбольшай групай сярод нашых замежных навучэнцаў. І тут магу прывесці прыклад: у кастрычніку 2021 году, тады калі мы пачыналі вучэбны год, у нас на вучэльні было 450 замежных студэнтаў, якія вучыліся ў нас на пастаяннай аснове, не на абменах. Тут варта пазначыць, што больш за палову – гэта нашыя студэнты, якія навучаюцца ў нашым аддзяленні ў Вільні, і большасць з іх мае літоўскае грамадзянства. Але калі пад увагу возьмем беластоцкае аддзяленне вучэльні, бо тут маем найбольш аддзелаў, то безумоўна большасць будуць мець студэнты з Беларусі. І што вельмі важна, іх прыязджае да нас усё больш і больш. 5 год таму, у вучыбным годзе 2016-2017 гэта былі 109 асобаў, а ў гэтым годзе ўжо 211 чалавек з беларускім грамадзянствам. Так што бачна, што колькасць студэнтаў з Беларусі падвоілася. Можна сказаць, што нават пандэмія, і вялікая няпэўнасць, як гэтае навучанне будзе рэалізавана, ці будзе выглядаць у стацыянарнай форме, ці дыстанцыйнае навучанне, не адчайвае кандыдатаў з Беларусі навучацца ў нас у беластоцкім універсітэце, што нас канешне вельмі цешыць. У іх выпадку даходзяць праблемы напрыклад з перасячэннем мяжы, часам перашкаджаў карантын, ці праблемы, датычныя лічбаў уезду ці выезду.
Слухайце размову цалкам у далучаным файле:
З «Госцяй Рацыі» прэс-сакратаркай Ўніверсітэту ў Беластоку Катажынай Дзедзік камунікавала Вольга Сямашка.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя