Катажына Штоп-Руткоўская і Радаслаў Пусько ў дыскусійным клубе «АБ-БЫ»
“Увядзенне рэгіянальнай адукацыі ды стварэнне сапраўднага музея гісторыі Беластока, дзе шматкультурнасць будзе нечым наяўным”, – такім бачыць Беласток кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беластока ад гарадскога руху «Ініцыятыва для Беластока» Катажына Штоп-Руткоўская. Яна і Радаслаў Пусько былі гасцямі дыскусійнага клуба аб’яднання «АБ-БА».
– Найбольш важным пытаннем ёсць ўвядзенне рэгіянальнай адукацыі. Такая ідэя была яшчэ раней, але так і не была рэалізавана. Другая справа таксама тычыцца будучыні – гэта стварэнне сапраўднага музея гісторыі горада, дзе шматкультурнасць будзе нечым відавочным.
– Нельга даваць якіх-небудзь назваў у публічнай прасторы якога-небудзь горада, калі гэтыя назвы тычацца асоб, якія раз’ядноўваюць людзей. Якраз такія патроны павінны іх яднаць.
«Ініцыятыва для Беластока» – гэта рух, які ўжо некалькі гадоў дзейнічае ў Беластоку. Упершыню будзе стартаваць у выбарах як асобны выбарчы камітэт. Дата выбараў у самакіраванне яшчэ не вызначана. Яны павінны адбыцца ўвосень.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі