Кацярына Кучук: Аб’яднанне – гэта тое, што павінна быць
Актывісты ініцыятывы „Беларусы Варшавы”, якія традыцыйна ладзяць нядзельныя акцыі, гэтым разам далучыліся да падзеі беларуска-украінскай салідарнасці, арганізатарам якой выступілі аб’яднанні „Рух” і „Паспалітае рушэнне”.

„Проста ў нас аднолькавыя мэты”, – патлумачыла прадстаўніца „Беларусаў Варшавы” Кацярына Кучук:
– Аб’яднанне – гэта тое, што павінна быць зараз, калі мы знаходзімся ва ўмовах вайны і акупацыі нашай краіны. Мы павінны аб’ядноўвацца. Мы першапачаткова не імкнуліся рабіць акцыю асобна, проста так сталася, што не бало каардынацыі паміж нашымі акцыямі і мы, як кожны тыдзень, зрабілі акцыю на Каперніка. З намі звязаліся прадстаўнікі „Паспалітага рушэння” і прапанвалі аб’яднацца, сумясціць абедзве акцыі, бо там і там бедарусы і мэты ў нас аднолькавыя. Мы прынялі рашэнне аб’яднацца.
Традыцыйна для нядзельных акцый на падзеі „Дзве нацыі – адзіны вораг” выступіла аб’яднанне „Музычны рух”.


Беларускае Радыё Рацыя
