Кацярына Ваданосава з канцэртам у Кіеве
Арт-паб «Торвальд» у Кіеве запрашае на канцэрт Кацярыны Ваданосавай і Ганны Лепяшкевіч.
Дата: 28 студзеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: арт-паб «Торвальд», пр-т Лабаноўскага, 119-Б, Кіеў
Кацярына Ваданосава — аўтар песень, паэтка, спявачка, мультыінструменталістка.
Ганна Лепяшкевіч — цымбалістка, былая артыстка Белдзяржфілармоніі.
Калісьці Кацярына і Ганна супрацоўнічалі ў межах фольк-рок гурта Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra, пасля жніўня 2020 года адыгралі акустычным складам каля двух дзясяткаў дваровых канцэртаў для жыхароў Мінска і ваколіцаў, а пазней з-за палітычнага пераследу апынуліся ў эміграцыі: Кацярына — у Кіеве, Ганна — у Вільні. Але, паколькі для сяброўства межаў не існуе, то яны сустрэнуцца цудоўным пятнічным вечарам, каб адыграць сумесны канцэрт і падзяліцца з наведвальнікамі сваёй музыкай і творчасцю.
Уваход вольны.