ІІ тэатральны фестываль “ОДЭ” ў Бельску-Падляшскім (абноўлена)



У Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы ды Беластоку можна паглядзець спектаклі для асоб кожнай узроставай катэгорыі. На Падляшшы працягваецца ІІ тэатральны фестываль “Одэ”. Гэтым разам у бельскай Ратушы паказалі пастаноўку “Хатні вожык”, пастаўлены на аснове апавядання расейскага мастака Уладзіміра Шынкарова, кажа Света Пень з тэатра “Картонка” з Менску:

– Створаны паводле апавядання Уладзіміра Шынкарова – гэта піцерскі мастак, які стварыў рух “Міцькі”. Гэта вольныя мастакі, якія былі супраць сістэмы, вясёлыя людзі, якія сябравалі з алкаголем, але пры тым гэта была інтэлектуальная і творчая эліта таго часу.  І гэтае апавяданне пра людзей кранальных, чуллівых, якія любяць увесь свет і ў сэрцы сваім застаюцца дзецьмі. І яны вельмі цяжка перажываюць здраду. Гэты спектакль – для дарослай публікі. Ён узнімае тэму кахання, здрады, адчаю, таго, што адна здрада можа не толькі парушыць жыццё чалавека, яна можа нават пазбавіць чалавека жыцця.

А бліжэйшы спектакль у рамках ІІ тэатральнага фестывалю “Одэ” ужо заўтра. У Бельскім доме культуры будзе можна пабываць на пастаноўцы “Бежэнцы” тэатральнай групы з Беларускага музея.

* * *

Маленькія жыхары Бельску пабачылі прафесійную пастаноўку па-беларуску. У межах ІІ тэатральнага фестывалю “ОДЭ” у бельскай ратушы паказалі спектакль “Быў бы ў мяне цмок” менскай групы “Кардонка”.

DSC09403

Пастаноўка паўстала з казкі вядомага байкапісца Дональда Бізэта, кажа арганізатарка фестывалю Яаанна Стэльмашук-Троц:

– Усё вельмі проста – лялькі і замкі зробленыя з паперы. Але ў зале столькі смеху, радасці , гумару, што дзеці пра гэты спектакль не забудуцца яшчэ доўгі час.

Спектакль “Быў бы ў мяне цмок” можна будзе паглядзець таксама сёння ў бельскай ратушы а 17-й гадзіне.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

* * *

Казкі па-свойску. У Бельску-Падляскім дашкольнікі пачулі казкі на мясцовым дыялекце беларускай мовы. Акцёрка Яанна Троц, стваральніца тэатра “Чрэва”, ды Тамаш Таранта зладзілі чытанні для дзетак з прыватнага садку №1 імя Святога Дзіцятка Гаўрыіла. Казкі былі перакладзеныя Янам Максімюком. “Гэта цудоўна ўпісваецца ў нашыя намаганні перадаваць дзеткам нашыя традыцыі,” – кажа настаўніца Яанна Хількевіч:

– Адна з задач – пазнаёміць дзяцей з беларускай мовай. Пазнаёміць дзяцей са сваёй мовай на Падляшшы. Бацькі не заўсёды гавораць па-свойму дома. А мы, настаўнікі, чуем такую патрэбу, каб у пэўным узросце пераказаць дзеця, што родная мова – яна важная.

Пасля кожнай казкі акторы задавалі пытанні дзецям, каб праверыць наколькі яны зразумелі змест. Сустрэча прайшла ў межах ІІ Тэатральнага фестывалю “Одэ”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.