Казкі розных пакаленняў на польскай і беларускай мовах
Вучні пачатковых школ і сябры Аб’яднання Універсітэт трэцяга веку ў Бельску-Падляшскім стварылі кніжку “Казкі майго рэгіёну”. Сярод 40 аповедаў – адзін на беларускай мове.
Кажа настаўніца беларускай мовы з Бельскай пачатковай школы №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы – Яанна Васілюк:
– Матэвуш Асташэвіч апрацаваў казку пра Падляшша, так як гэты жанр патрабуе пэўных норм, тут і фантастыка, і лічба 3 – як сімвал. Калі гэтае мерапрыемства называецца “Басні, казкі, аповеды нашага рэгіёну”, то варта было напісаць, апрацаваць такую ж на беларускай мове.
Кніжка – гэта вынік літаратурнага конкурсу, зладжанага бельскім Універсітэтам трэцяга веку, які сёння ўрачыста завяршыў чарговы навучальны сезон. Гэта ўжо пятае літаратурнае выданне гэтага аб’яднання. У папярэдніх таксамам з’явіліся творы на беларускай мове.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя