“Казкі з чыстай карткі”



З публікацыяй пад такім назовам 23 студзеня змогуць пазнаёміцца жыхары Гайнаўкі.  Публікацыя – гэта збор казак, якія вязні польскіх турмаў пісалі сваім дзецям, а пасля даслалі на конкурс, які ладзіць фонд “Яны гэта мы”. Падчас гайнаўскай сустрэчы будзе таксама прадстаўленая радыёпастаноўка гэтых казак. Кажа старшыня фонду “Яны гэта мы” Наталля Герасімюк.

– У публікацыю ўваходзяць 18 казак. Гэта казкі-пераможцы конкурсаў 2013 і 2014 гадоў. Побач з такой кніжнай публікацыяй выйшла таксама публікацыя ў форме дыска, дзе створаны і начытаны вязнямі радыёпастаноўкі, а таксама казкі для дзяцей.

Публікацыя “Казкі з чыстай карткі” – гэта вынік праекта “Апошні паварот”, які фонд “Яны гэта мы” ладзіць супольна з  гайнаўскім следчым ізалятарам. Прэзентацыя публікацыі  адбудзецца сёння а 17-ай гадзіне ў гарадской бібліятэцы ў Гайнаўцы.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя