Казюкі – у Беластоку



Кветкавыя пальмы, упрыгожаныя фарбай і саломай яйкі, ці вырабы са шкуры– гэтыя і іншыя ручныя работы можна набыць у час Казюковага кірмаша ў Беластоку. Майстры з Беларусі, Літвы ды Польшчы ўладкаваліся на плошчы перад Драматычным тэатрам. Апрача вырабаў майстроў, тут можна купіць таксама каўбасы, арыгінальныя сыры, літоўскі хлеб ды квас. „Гэта вялікае веснавое свята рамеснікаў і народных творцаў,” – кажа Рафал Церняк з Таварыства сяброў Гародні і Вільні ў Беластоку.

– Гэта спецыфічны кірмаш. Бо з аднаго боку тут прадаюцца рэчы, якія прыдатныя на свята Вялікдзень, а таксама тое, што неўзабаве будзе патрэбна для працы на полі – для сельскагаспадарчых патрэбаў.

Казюкі – гэта традыцыйны кірмаш, які адбываецца вось ужо чатыры стагоддзі ў Вільні. Казюковы кірмаш адбываецца ў час дзён крэсавай культуры, ладзіцца ў Беластоку ўжо сямнаццаты раз.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара