У Беластоку прайшлі “Казюкі”



Кірмаш на святога Казіміра ў Беластоку наведалі сотні людзей. Гэтак званыя „Казюкі” – першы веснавы кірмаш у горадзе, які праходзіць на плошчы перад драматычным тэатрам.

Сёлета было каля 130 рукадзельнікаў, у якіх можна было купіць пісанкі, пальмы, рэгіянальныя вяндліны ды іншыя рэчы, неабходныя на Вялікдзень.

Свае прадукты прапанавалі не толькі вытворцы і майстры з Падляшша, але таксама з Літвы і Беларусі:

– Мы прыехалі з Гародні, з Саюза палякаў у Беларусі, на казюковы кірмаш. Прадавалі тут свае вырабы ручной працы – вырабы з саломы, пальмы, лялькі, яйкі. Надвор’е добрае, ды і быць сярод людзей, пагаварыць – гэта вельмі прыемна.

Рышарда Калач з’яўляецца старшынёй Таварыства народных творцаў пры Саюзе палякаў у Беларусі.

[Not a valid template]Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі