КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой
15 гадоў таму
КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой. Рашэнне прынялі яшчэ 13 кастрычніка, цяпер пра яго стала вядома. Пералік экстрэмісцкіх фарміраванняў абноўлены на сайце МУС.
“Група грамадзян ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку праз інтэрнэт-рэсурсы, аб’яднаныя пад агульнай назвай „Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой”, — гаворыцца ў пераліку.
У якасці кіраўнікоў асацыяцыі называюць Яўгена Бурага і Марыну Гірын.
У пералік таксама ўнесены сайт арганізацыі, яе ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках.