Хаб „Новая зямля” у Беластоку запрашае на выставу да Дня Волі 2023
21-га сакавіка ў хабе „Новая Зямля” у Беластоку адкрываецца выстава БНР-105, матэрыялы для якой перадалі прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Канцэпцыю выставы акрэсліла прадстаўніца хаба Надзея Салаўёва:
– Фотавыстава, падборка фотаздымкаў, фотафактаў. Там не толькі здымкі, але і ўлёткі розных гадоў з адкрытых крыніц, з уласных архіваў, якія дасылалі, са СМІ і гэтак далей. Каб мы прыгадалі, як гэта было, перажылі тыя пачуцці, эмоцыі, пачуццё адзінства, салідарнасці.
Адкрыццё выставы БНР-105 у хабе „Новая Зямля” у Беластоку (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A) адбудзецца 21-га сакавіка а 19-й гадзіне.



Беларускае Радыё Рацыя
