Хакеры паведамілі пра анексію Калінінграда на сайце Літоўскага войска



На сайце Злучанага штаба Літоўскага войска ў сераду з’явілася інфармацыя пра тое, што манеўры „Удар мяча”, якія праходзяць у краінах Балтыі і Польшчы ў чэрвені, накіраваныя на падрыхтоўку анексіі Калініградскай вобласці, паведаміў у чацвер партал Delfi.lt.

Паведамленне ўжо выдалена з сайта ведамства. Прэс-сакратар Мінабароны Літвы Вікторыя Цемінітэ распавяла Delfi, што аналітыкі Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі пачалі расследаванне ўзлому сайта.

У літоўскім вайсковым ведамстве таксама распавялі, што паслугі сервера прадастаўляе прыватная кампанія. Яна таксама адказвае за бяспеку дадзеных на ім.

Манеўры „Удар мяча” пачаліся 1 чэрвеня ў краінах Балтыі і Польшчы. У іх, як паведамляецца, прымаюць удзел вайскоўцы з 13 краін НАТА – ўсяго каля 6000 чалавек.

750c455793889a592a-46091889

tvrain.ru