«Хартыя-97» уручыць прэмію ў галіне абароны правоў чалавека



Сайт «Хартыя-97» уручыць Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2019 год.

Цырымонія адбудзецца ў пятніцу 31 студзеня  ў Варшаве. Лаўрэатамі прэміі за 2019 год сталi аб’яднанне «Беларуская нацыянальная память», адзін з арганізатараў урачыстага перапахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў-паўстанцаў у Вільні; актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк – адна з самых моцных і яркіх удзельніц «парламенцкай кампаніі»; карэспандэнты тэлерадыёкампаніі «Нямецкая хваля» Наталля Макушына і Уладзімір Дорахаў – аўтары сенсацыйнага інтэрвʼю з экс-байцом беларускага спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (СОБР) Юрыем Гараўскім; Ганна Толчыкава – маладая айцішніца, якая была назіральнікам на так званых «парламенцкіх выбарах» у Беларусі і зафіксавала нахабную фальсіфікацыю яўкі і падтасоўку вынікаў галасавання.

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная Хартыяйʼ97 у 1998 годзе. У розныя гады лаўрэатамі прэміі станавіліся вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты, артысты, музыкі.

Беларускае Радыё Рацыя