Хоры з Беларусі і Латвіі ў Бельску Падляшскім



Узорны хор “Вясёлкадзіцячай харавой школы імя Віктара Роўды з Баранавіч маглі пачуць жыхары Бельска Падляшскага.Сёлета наш хор адзначае 35-годдзе існавання, – кажа кіраўнік Мікола Ганькоў:

Два гады таму мы таксама прыязджалі ў Беласток, таму мы госці на гэтым фестывалі не такія частыя, але лічым, што Мікалай Бушка і ўсе, хто з ім працуе, робяць вялікую справу для праваслаўнай царквы. Гэта ідзе такая фантастычная прапаганда харавой праваслаўнай музыкі.

Побач беларускіх харыстаў паказаўся таксама хор “Адамант” з Рыгі. Канцэрт прайшоў у рамках 38 Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка” ў Беластоку.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара