„Хатка” актыўна працуе ў Гданьску
Вераснёвы Кангрэс даследчыкаў Беларусі, праца беларускай школкі для малодшых дзетак, падрыхтоўка „Ночы расстралянай паэзіі”.
Усё гэта бягучыя планы дзейнасці Беларускага культурнага таварыства „Хатка” ў Гданьску, – распавёў намеснік старшыні арганізацыі Раман Шчэрбаў:
– Працуе перадусім на культурніцкай ніве, але без палітыкі – нікуды. Таму ёсць вось пэўная частка людзей, якая ўвесь час актыўна працуе ў гэтым напрамку. Гэта нядзельныя сустрэчы кожны тыдзень у Гданьску ў 13.00, варта памятаць пра нашых палітвязняў, пра сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, таму гэтыя акцэнты таксама вельмі важныя.
Раман Шчэрбаў дадаў, што ўсе бягучыя падзеі зараз адлюстраваныя ў адмыслова створанай суполцы ў „Фэйсбук”. Там жа можна знайсці запрашэнні на бліжэйшыя мерапрыемствы.
Беларускае Радыё Рацыя