Хэлена Нядзьведзька: У нашай школцы вучацца дзеткі ад ад пяці да чатырнаццаці гадоў
Новы навучальны год пачаўся ўжо, але беларуская школа пры Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве па-ранейшаму запрашае дзяцей на навучанне. Менавіта тут можна ўдасканаліць свае веды, вывучыць мовы, пазаймацца творчасцю і знайсці хобі па душы.
Пра дадатковую адукацыю, стасункі паміж дзецьмі і адлюстраванне палітычнай рэчаіснасці ў працах маленькіх наш карэспандэнт парамаўляла з Госцей Рацыі, дырэктаркай школы пры БЦС Хэленай Нядзьведзька.
Хэлена Нядзьведзька: Наша школа пры Цэнтре беларускай салідарнасці – гэта школа дадатковай адукацыі. Мы не даём ніякіх дыпломаў, атэстатаў і г.д. На сённяшні дзень у нас вельмі вялікая колькасць заняткаў. Пачалося шмат заняткаў менавіта па беларускай мове. Набралі мы тры групы дзетак, ад пяці да чатырнаццаці гадоў. Дзялілі іх па ўзросце. Акрамя гэтых заняткаў у нас ёсць курсы па ангельскай і польскай мовах. І таксама ў нас яшчэ ёсць маленькі філіял у Лодзі. Два месяцы як мы адкрыліся і працуем там. Таксама заняткі па ангельскай і польскай мовах на базе моўнай школы. Таксама ў нас з’явіўся нядаўна шахматны клуб. Вялікую цікавасць выклікае, шмат дзяцей запісалася, усіх нават не можам прыняць. Узялі толькі дзесьці 20-25 дзетак. Таксама ў нас ёсць яшчэ заняткі па лепцы з гліны, студыя малявання, заняткі па гітары. І на сённяшні дзень нас наведвае дзесьці 240 дзяцей. Мы два з паловай гады тут працуем. І працуем мы з панядзелка па суботу, у будзёныя дні з 16-й да 20-й, у суботу ад 9-й да 20-й. У нас усе настаўнікі са спецыялізацыямі, усе прафесіяналы, усе з вопытам работы. І напісаныя праграмы, па якім яны вучаць дзетак.
Цалкам матэрыял:
З Хэленай Нядзьведзька гутарыла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя