ХІ Кангрэс даследчыкаў. Другі дзень
Другі дзень у Гданьску працуе ХІ Кангрэс даследчыкаў Беларусі. На працягу ўсяго дня навукоўцы і даследчыкі, якія прыехалі на форум, працуюць у сваіх секцыях.
Старшыня Арганізацыйнага камітэта Кангрэса Андрэй Казакевіч адзначыў, што падзеі, якія адбываюцца ў самой Беларусі і вакол краіны, моцна ўплываюць на працу Кангрэса:
– У гэтым годзе вялікая частка панэляў прысвечаная знешнепалітычнай праблематыцы, беларуска-польскім стасункам, беларуска-ўкраінскім стасункам, пытанням бяспекі ў нашым рэгіёне, натуральна вайне ва Украіне. Напэўна, вось гэты парадак дня ўжо не ўнутрыпалітычны, як гэта было адразу пасля 2020 года, а знешнепалітычны, звязаны з вайной, нестабільнасцю ў нашым рэгіёне і з тым, што ўсё больш і больш падзеяў у Беларусі пачынаюць залежыць ад таго, як развіваюцца падзеі ў суседніх краінах.
Сёлета сярод партнёраў Кангрэса з’яўляюцца тры гданьскія музеі – Музей Другой сусветнай вайны, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці і Нацыянальны марскі музей. У памяшканні гэтых музеяў праходзіць праца 14 секцый Кангрэса.
Беларускае Радыё Рацыя