ХІІІ Злёт вікінгаў, славян і балтаў
Старажытныя ваяры, рамеснікі і вешчуны з’ехаліся ў выходныя ў Драгічын, што на Падляшшы. Тут трынаццаты раз прайшоў Злёт вікінгаў, славян і балтаў. Свае майстэрства прэзентавалі рэканструкцыйныя групы, кавалі, збройнікі ды ганчары. Фестываль упісваецца ў гістарычнае месца, якім ёсць горад Драгічын, і штораз больш людзей кожны год прыбывае пабачыць аматараў гісторыі, кажа арганізатар Андрэй Глэмбіцкі.
– Фантастычнае месца, людзям вельмі падабаецца, таму гэты фестываль надалей тут робім. Але стараемся, каб кожны наступны фестываль быў зроблены нанова. Каб людзі, якія ведалі, як гэта калісьці было ці магло б быць, маглі параўнаць з тым, што ёсць. Успрымаем гэта як добрую забаву, а таксама стараемся пашырыць чалавечую свядомасць.
У час Злёту ваяроў, славян, вікінгаў і балтаў адбылася інсцэніроўка бітвы-наезду палянаў на Драгічын. Рэканструктары з розных груп вялі таксама спаборніцтвы ў конкурсе на лепшага ваяра.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Дарагічын
Фота аўтара