ХХХІХ Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі „Гайнаўка 2020”
У ХХХІХ Міжнародным Фестывалі Царкоўнай Музыкі „Гайнаўка 2020” возьмуць удзел 9 хораў з 4 краін – Польшчы, Грэцыі, Латвіі і Балгарыі. З прычыны пандэміі колькасць канкурсантаў будзе меншай, чым звычайна.
Апроч асноўнай праграмы пройдуць дадатковыя канцэрты ў Сейнах і Варшаве, у Беластоку адбудуцца прэзентацыя альбому “Фестываль спяваючай душы” і паказ фільму пра Фестываль.
На прэс-канферэнцыі, прысвечанай фестывалю, выступіў Мікалай Бушко:
– Фестываль распачынаем інаўгурацыйным канцэртам, прысвечаным нашаму вялікаму сябру, прафесару Рамуальду Твардоўскаму, якому ў мінулым годзе споўнілася 90 гадоў. Гэта адбудзецца 17 верасня. І традыцыйна завершым фестываль у нядзелю а 14 гадзіне абвяшчэннем вынікаў, уручэннем узнагарод.
ХХХІХ Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі „Гайнаўка 2020” распачнецца інаўгурацыйным кацэртам 17 верасня і скончыцца абвяшчэннем вынікаў і ўручэннем узнагарод канкурсантам 20 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
