Хто стане новым прэзідэнтам Беластока?
Восенню ў Польшчы пройдуць мясцовыя выбары. Адной з галоўных падзей выбарчай кампаніі на Падляшшы стане абранне прэзідэнта горада Беласток. Паводле апошняга сацыялагічнага апытання, найбольш шанцаў мае цяперашні кіраўнік горада – Тадэвуш Трускаляскі, за якога выказаліся 56 працэнтаў апытаных. Сярод тых, хто не выключае свайго ўдзелу ў выбарах – радны горада Беласток Войцех Каранкевіч.
— Я заявіў сваю кандыдатуру, бо ў Беластоку яшчэ ніколі не было кандыдата ад левых сіл. Мяне не падтрымлівала ніякая партыя і я хацеў сказаць, што грамадскі кандыдат таксама можа быць прэзідэнтам. Але сітуацыя крыху змянілася, бо з’яўляюцца кандыдаты, якія ўступна дэкларуюць, што хочуць стаць прэзідэнтам і гэта вельмі цікавыя прапановы, таму мне на сілу не абавязкова быць прэзідэнтам.
Паводле апытання, вынікі якога агучыў магістрат, за Войцеха Каранкевіча выказаліся 5 працэнтаў рэспандэнтаў. Таксама ў спісе – Адам Андрушкевіч з “Нацыянальнага Руху”, і Яцэк Жалек з кіроўнай партыі “Права і справядлівасць”, якія маюць чатыры і 14 працэнтаў адпаведна. Адзначым, што Тадэвуш Трускаляскі з’яўляецца прэзідэнтам Беластоку ад 2006 году, сёлетнія выбары стануць для яго чацвёртымі запар.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя