Хто трапіў у Сейм і Сенат ад Падляшша?



Сталі вядомыя прозвішчы прадстаўнікоў Падляшша ў Сейме і Сенаце Польшчы.

PHOTO: PIOTR BLAWICKI /SE/ EAST NEWS WARSZAWA NADZWYCZAJNE POSIEDZENIE SEJMU W SPRAWIE RATYFIKACJI TRAKTAT LIZBONSKI NA ZDJECIU SALA OBRAD - GLOSOWANIE GLOSOWAC PANORAMA RESZTA ZDJEC NA: HTTP://AGENCJA.SE.COM.PL 01 / 04 / 2008

У Сейм трапілі прадстаўнікі 5 выбарчых камітэтаў.

Самае вялікае прадстаўніцтва – 8 мандатаў ад Падляшша атрымала “Права і справядлівасць”: Кшыштаф Юргель, Яраслаў Зялінскі, Дарыюш Пёнткоўскі, Лех Калакоўскі, Яцэк Жалек, Бернадэта Крыніцка, Казімеж Гвяздоўскі і Яцэк Багуцкі.

Са спісу „Грамадзянскай платформы” мандат ад Падляшша атрымалі Роберт Тышкевіч, Бажэна Камінска і Томаш Цімашэвіч.

Па адным  прадстаўніку ад „Кукіз’15” Адам Андрушкевіч, ад „Сучаснай” Кшыштаф Трускаляскі,  ад „Польскай сялянскай партыі” Казімеж Башко.

Ніводны з кандыдатаў, якія звярталіся да беларускай меншасці і праваслаўных, змешчаныя ў розных партыйных спісах, не атрымалі дастатковай колькасці галасоў каб трапіць у Сейм.

Не атрымаў мандату і шматгадовы дэпутат Яўген Чыквін, які прадстаўляў праваслаўных:

– На шчасце ў гэты раз ні з кім не канкураваў, але былі ў спісе „Грамадзянскай платформы”, і ў спісе „Аб’яднаных левых”, і нават у спісах Кукіза і Корвіна, якія таксама казалі людзям, што паходзяць з гэтага асяроддзя. Нават не было магчымасці з імі паразмаўляць, бо вельмі сумняваўся, што гэта дасць вынік. Вельмі шкадую, што не будзе, бо шматтысячная праваслаўная супольнасць за апошнія 25 гадоў не будзе мець свайго прадстаўніка.

У Сенат ад Падляшша трапілі толькі кандыдаты ад партыі „Права і справядлівасць”: Ян Дабжынскі, Багдан Пачкоўскі і Тадэвуш Раманчук.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя