Хто вучыцца ў Польшчы?
Справаздача, апублікаваная на партале RAD-on, паказвае, што навучанне ў Польшчы карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод замежнікаў. У 2019/20 навучальным годзе навучалася больш за 78000 студэнтаў.
Нязменна на працягу многіх гадоў у Польшчы назіраецца пастаянная тэндэнцыя, прыблізна 50% ад усіх студэнтаў з іншых краін – украінцы. У 2019/20 навучальным годзе вучылася больш за 39 000 студэнтаў. Другі народ – беларусы – больш за 8300 (11%). Наступныя пазіцыі займаюць Індыя – звыш 3300 (4,3%) і Турцыя – звыш 1700 (2,2%).
У польскіх універсітэтах працуюць таксама навукоўцы з іншых краін. У 2019/20 навучальным годзе з 98 610 выкладчыкаў акадэмічных навук 2343 былі выхадцамі з іншых краін. Амаль 30 адсоткаў ад усіх выкладчыкаў з іншых краін складалі ўкраінцы. Сярод замежных выкладчыкаў былі таксама прадстаўнікі Германіі (6%), Італіі (5%), Славакіі (4%), Беларусі (4%), Вялікабрытаніі (4%), Расеі (4%), Чэхія (3%), Іспанія (3%) і Індыі (3%). Найбольшая колькасць замежнікаў была занята ў якасці акадэмічных выкладчыкаў у Варшаўскім універсітэце (223 чалавекі), Ягелонскім універсітэце (166 чалавек) і Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані (152 чалавекі).
Беларускае Радыё Рацыя