Хто збіў Боінг-777? Высновы міжнароднага следства



Міжнародныя следчыя вызначылі, што Боінг-777 быў збіты ў ліпені 2014 года ракетай зямля-паветра з устаноўкі „Бук” на ўсходзе Украіны, кантраляваных прарасейскімі сепаратыстамі, паведамляе прэса Нідэрландаў. Штодзённік „Volkskrant” спасылаецца у сваім артыкуле на тры крыніцы, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дакладу аб прычынах авіякатастрофы самалёта Malaysia Airlines. Гэтая справаздача як чакаецца будзе апублікаваная ў бліжэйшыя гадзіны.

Боінг 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты ва ўсходняй Украіне 17 ліпеня 2014 года. Загінулі 298 чалавек, у тым ліку 193 грамадзянаў Нідэрландаў. Захад і Украіна лічаць, што самалёт, верагодна, збілі ракетай зямля-паветра, якая пастаўляецца Расеяй. Масква рашуча абвяргае гэтыя абвінавачванні і вінаваціць ў гэтым ўкраінскіх вайскоўцаў.

Даклад не вызначае вінаватых у запуску ракеты. Захад і Украіна лічаць, што самалёт збілі прарасейскія сепаратысты на Данбасе. Расея кажа, што ракета была выпушчаная з тэрыторыі, кантраляванай украінскімі ўрадавымі сіламі.

Міжнародная камісія працягвае працу над высвятленнем вінаватых у трагедыі.

Беларускае Радыё Рацыя