Хутка пачнецца будаўніцтва падляшскай часткі дарогі S-19



Прадстаўнікі мясцовай улады сустрэліся ў Бельску-Падляшскім з  Паўлам Альшэўскім – сакратаром Міністэрства інфраструктуры і развіцця Польшчы.

DSC_9490

Тут быў агучаны  пачатак  інвестыцыі – пабудовы падляшскай часткі дарогі хуткага руху S-19, якая спалучыць Беласток і Люблін. Па словах Паўла Альшэўскага, “S-19 у падляшскім ваяводтве – гэта ўжо факт”:

-Найпазней 22 кастрычніка абвесцім аўкцыён. De facto пачынаем інвестыцыйны працэс, гаворачы прасцей, зваротнай дарогі ў нас ужо няма.

 

Плануецца, што участак дарогі S-19 з Любліна, а ў прыватнасці, з Любартава ў Беласток – праз Бельск-Падляшскі ды Сямятычы – даўжынёй амаль 216 кіламетраў, пабудюць да 2024-га году.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара