Кіеў пад ударамі – сітуацыя ўскладняецца



Энерга- і водазабеспячэнне ў Кіеве цалкам адноўлена. Пра гэта паведамляе мэр горада Віталь Клічко. Але святло месцамі і далей адключаюць з-за дэфіцыту магутнасцяў. Напярэдадні ў выніку чарговай хвалі расейскіх ракетных удараў па ўкраінскай інфраструктуры ў сталіцы электрычнасці пазбавіліся 350 тысяч дамоў, без вады засталіся 80% жыхароў горада.

Пра сітуацыю у горадзе – у нашым эфіры расказала украінская журналістка Галіна Астапавец:

Даляцела як мінімум 10 ракет, але ўсе яны былі збіты нашай сістэмай СПА. Дзе-нідзе ў вобласці былі патрапленні ракет. Сапраўды Кіеў быў без вады недзе 8 гадзін. У мяне таксама не было вады. У некаторых людзей не было святла. Ваду аднавілі, святло таксама абяцаюць вярнуць. „Украэнерга” паведаміла, што будуць веерныя адключэнні ва Украіне і ў Кіеве таксама, у прыцыпе веерныя адключэнні чакаюць усю цэнтральную частку Украіны.

Паводле афіцыйных паведамлення ўкраінскага боку – па ўсёй краіне расейцы выпусцілі „больш за 50” крылатых ракет – 45 з якіх былі перахопленыя. Мінабароны Расеі пацвердзіла, што нанесла ўдары па ваенных камандных пунктах, а таксама па энергетычных аб’ектах ва Украіне. Як сцвярджае расейская прапаганда – гэта помста за нядаўнюю атаку на Чарнаморскі флот Расеі ў анэксаваным Крыме.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя