Кіеў плануе вярнуць Крым з дапамогай татар



25467410-29E9-4785-8693-7F118422599D_w640_r1_s_cx0_cy3_cw0Паэтапны план вяртання анэксаванага Расеяй паўвострава Крым у склад Украіны пачне рэалізавацца пасля завяршэння антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Украінскі ўрад распрацоўвае паэтапны план вяртання Аўтаномнай Рэспублікі Крым у склад Украіны, праводзячы актыўныя кансультацыі з крымска-татарскай грамадскасцю. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі», які цытуе прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка: «Урад на мінулым тыдні стварыў цэнтральны орган выканаўчай улады па праблемах перасяленцаў з Крыма. Мы вядзём актыўны дыялог і разам з Мустафой Джэмілевым рыхтуем паэтапны план, як вярнуць Крым назад».

У звароце з нагоды Міжнароднага дня карэнных народаў свету, які адзначаўся 8 жніўня, прадстаўнікі крымска-татарскага народу, эксперты і журналісты правялі ў Кіеве «круглы стол», на якім разглядалася стратэгія вяртання Крыма ў склад Украіны. Як канстатуе Мустафа Джэмілеў, дысідэнт і лідар барацьбы крымска-татарскага народу за свае правы, гэтую ініцыятыву падтрымлівае абсалютная большасць крымскіх татараў. Мустафа Джэмілеў падкрэслівае: крымскія татары — карэнны народ Крыма — ніколі не пагодзяцца з расейскай анэксіяй паўвострава. У сваім выступе ён сказаў пра тое, што расейскія ўлады на крымскай зямлі — «акупацыйныя», і што ў крымскіх татараў няма жадання з імі супрацоўнічаць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота golos-ameriki.ru