Кіеў рыхтуецца да чарговага нападу расейцаў
348-ы дзень вайны. У Кіеве рыхтуюцца да чарговага нападу расейцаў. Пра гэта распавяла ўкраінская грамадская дзяячка Тоня Фядорчанка:
-Я зараз знаходжуся ў Кіеве. Усе чакаюць абстрэлаў, рыхтуюцца да іх маральна, фізічна. Кіеўскі рэгіён рыхтуецца да магчымага нападу, які прагназуюць, верагодна, у гэтым месяцы, магчыма, у сакавіку ці ў красавіку.
Тым часам, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў асцярогу, што свет скачваецца да „больш шырокамаштабнай вайны”, чым вайна ва Украіне. Таксама, на яго думку, перспектывы дасягнення міру ва Украіне зніжаюцца, а верагоднасць далейшай эскалацыі расце.
Беларускае Радыё Рацыя