Кіраўнік МУС Літвы адпраўляецца ў Ірак для перамоваў па мігрантах



Прадстаўнікі Літвы адправіліся ў Ірак, дзе рыхтуюцца перамовы аб прымусовым вяртанні нелегальных мігрантаў, пра гэта паведаміла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

„Цяпер міністр замежных спраў і камандуючы Службай аховы дзяржмяжы Літвы (СААГЛ) вылецелі ў Ірак, дзе ідуць перамовы па гэтых працэсах. Плануюцца пяцібаковыя перамовы паміж Еўракамісіяй, Літвой, Латвіяй і Польшчай аб прымусовым вяртанні”, — сказала міністр на прэс-канферэнцыі у панядзелак.

Цяпер вярнуць у Ірак можна толькі тых мігрантаў, якія згодныя з’ехаць. Паводле слоў міністра, разглядаецца пытанне аб прадаўжэнні тэрміну выплаты тысячы еўра мігрантам, якія добраахвотна вяртаюцца на радзіму.

Усяго ў краіны паходжання было вернута 537 мігрантаў. Цяпер, паводле слоў Білатайце, ёсць яшчэ каля сотні чалавек, якія хацелі б вярнуцца на радзіму.

У мінулым годзе ў Літву трапіла больш за 4,2 тысячы нелегальных мігрантаў, многія з якіх з’яўляюцца іракцамі. Літва і іншыя заходнія краіны абвінавачваюць рэжым Беларусі ў арганізацыі плыняў мігрантаў і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй.

delfi.lt

Фота: delfi.lt