Кіраўнік МЗС Нямеччыны наведала Бучу



Міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак наведала прыгарад украінскай сталіцы горад Бучу, у якім расейцы ў часе акупацыі ўчынілі жорсткія ваенныя злачынствы.

Анналена Бэрбак (у цэнтры) у Бучы

Як паведаміла агенцтва AFP News Agency, сёння, 10 траўня, Анналена Бэрбак нечакана прыехала з візітам ва Украіну.

Бэрбак запаліла свечы ў памяць ахвяр у Бучы, а міністр замежных спраў Дзьмітро Кулеб адзначыў, што ва Украіне на кіраўніцу нямецкага МЗС вялікія спадзяванні.

«Буча стала сымбалем. З-за неймаверных злачынстваў, катаванняў, згвалтаванняў, забойстваў. Неймавернае робіць гэтае месца далёкім. А тут стаіш і разумееш: Буча – гэта цалкам нармальная, мірная ўскраіна. Гэта магло здарыцца з кім заўгодна», – напісала Бэрбак у твітэры.

Фота