„Кірмаш зубра”
Больш за 120 удзельнікаў прэзентавалі свае прадукты ў час “Кірмашу зубра”, які прайшоў у Гайнаўцы. Сярод удзельнікаў былі і народныя майстры з Беларусі.
Сёлета працавала адмысловая кулінарная зона „Смакі Гайнаўкі”. Былі прадукты з рэгіёну Белавежскай пушчы. Кажа Магдаліна Хірко з гарадской управы горада Гайнаўкі:
-Яго мэта вельмі добра ўпісваецца ў агульную мэту рэкламы і стратэгію развіцця горада Гайнаўка, якой з’яўляецца рэклама лакальных прадуктаў і вытворцаў. Маем нагоду пакаштаваць усё тое, чым знакамітая Гайнаўка, што з’яўляецца яе найвялікшым капіталам і патэнцыялам – добры смак, прадукты і стравы добрай якасці.
Жыхары і турысты маглі паўдзельнічаць у майстар-класах па выпяканні традыцыйнага каравая ці гайнаўскага марцінка. Таксама можна было сустрэцца з Томашам Самойлікам – аўтарам кніг пра зубра Помпіка.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя