“Кірмашовы дзень у Сакольцы”
У Музеі Сакольскай зямлі адкрылася выстава пад загалоўкам “Кірмашовы дзень у Сакольцы”. Кірмаш у мястэчку быў ладжаны ў панядзелкі і сцягваў шмат народу з навакольных мясцовасцей.
На сабраных фотаздымках можна паглядзець як выглядала даўняя Саколька і яе жыхары, кажа Аляксандра Плюта з Музея Сакольскай зямлі:
– Здымкі паходзяць з Музею Падляшша ў Беластоку, з Этнаграфічнага музею ў Торуні, з прыватных калекцый. Прадстаўлены перадваенныя здымкі, здымкі 60-х – 70-х гадоў.
Фотагалерэю можна будзе паглядзець да канца жніўня ў Музеі Сакольскай зямлі па вуліцы Пілсудскага, 2.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ўатара