Краявіды Падляшша. Даведнік па краіне адчыненых аканіц



“Краявіды Падляшша. Даведнік па краіне адчыненых аканіц” (Klimaty Podlasia. Przewodnik po krainie otwartych okiennic”) – такі загаловак мае найнавейшая кніжка-альбом аўтарства падляшскага фатографа Ежы Раецкага. Акрамя здымкаў, у ёй можна знайсці інфармацыю пра вёскі, якія ляжаць на турыстычным шляху “Краіны адчыненых аканіц” ўздоўж ракі Нарвы, і іх цікавых жыхароў. “Кніжка – гэта маё запрашэнне ў краіну, якую якую я здаўна ўзлюбіў. Спадзяюся, што чытач, дзякуючы гэтаму выданню пабачыць на яе маімі вачыма” – кажа аўтар Ежы Раецкі:

„Здымкі рабіў гадоў дзесяць. Таму, што не атрымаецца адразу, у адзін год зрабіць ўсе здымкі патрэбныя да кніжкі. Столькі доўжылася падборка. Падбіраў здымкі кожнай вёскі, як на прыклад Трэсцянка ці Рыбалы. Адмыслова, каб гэтыя здымкі сталі ілюстрацыяй зместу кніжкі. Бо тут тэкст таксама вельмі важную ролю адыгрывае. Тут шмат у чым мне дапамагала Бася Горальчук, якая была рэдакторкай гэтага шляхавода”.

Прамоцыя альбому “ Краявіды Падляшша. Даведнік па краіне адчыненых аканіц” Ежы Раецкага і сустрэча з аўтарам адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю ў беластоцкім скансэне падчас Фэстывалю “ Падляшша зёлкамі пахучае”.

Беларускае Радыё Рацыя