«Клішэ памяці» узнаўляюцца на Падляшшы
Забытыя магілы, прыдарожныя крыжы, капліцы і сімвалічныя месцы Кнышынскай пушчы трапілі ў кнігу Барбары Пахольскай «Клішэ памяці» / „Klisze pamięci”.
Выданне кнігі падтрымала Падляшскае ваяводства. Пра значэнне свайго даследавання кажа аўтарка:
– Шмат людзей гаварылі мне пасля атрымання кніжкі, што не ведалі як шмат тых магіл тут, ля нашай мясцовасці Саколе. Не ўсе яны знаходзяцца ў аддаленых кутках пушчы Кнышынскай, часам немагчыма прачытаць надпісы, бо звычайна гэтыя надпісы не чытаюцца. І зараз мы зразумелі, якое культурнае багацце дрэмле тут у нашай лясной глушы.
Кніга ォКлішэ памяціサ даступна ў Падляшскай Бібліятэцы. Таксама яе можна атрымаць бясплатна праз запыт на сайт: http://sokole-tps.pl/.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя