“Расспяваная нядзеля” ў Кляшчэлях (абноўлена)



Сёння пройдзе трэці, галоўны дзень святкавання Дзён Кляшчэль, што на Падляшшы. У 16 гадзін на пляцоўцы каля Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі пачнецца канцэрт “Расспяваная нядзеля”.

“У праграме шмат беларускіх калектываў”, – кажа Марэк Скамароўскі з Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях:

– З  Беларусі будзе гурт “Белы Птах”, будзе “Заранак”, “Omorfos” сямятыцкі, будзе “Kapela Podlaska”. Да нас прыедзе Барбара Дроздзіньска з Лодзі, “Mażoretki” з Гайнаўскага дома культуры, “Narwianiе” з Добжынева.

Адным з пунктаў праграмы  будзе падвядзенне конкурсу  на самы прыгожы панадворак у гміне. Вечарыну завершыць беларускі калектыў з Падляшша “Аs”.

Plakat DK (1)

* * *

Узнагароджаннем пар за пяцьдзесят гадоў сужонства пачаліся Дні Кляшчэль, што на Падляшшы. Сёння дзень накіраваны на моладзь – пройдзе шмат спартыўных спаборніцтваў ды на пляцоўцы ля Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ўвечары, ад 19 гадзіны забава з калектывамі “Narva” і “Dekader”.

“Кляшчэлі чакаюць на гэтае свята ўвесь год”, – кажа бурмістр Кляшчэль Ірэна Негереэвіч:

 – Такая склалася традыцыя, шт ўшаноўваем пары, які пражылі разам пяцьдзесят гадоў. І гэта яшчэ добрая нагода, каб сабрацца ўсёй сям’ёй. І яшчэ – кожны знойдзе тут музычныя творы па сваім гусце.

Заўтра, у нядзелю 27 ліпенея трэці, галоўны дзень свята. Ад 16 гадзіны пачнецца “Расспяваная Нядзеля”.

Выступіць шмат калектываў, у тым ліку і “Заранак” і “Белы Птах” з Беларусі. Арганізатарам XVIIІ Дзён Кляшчэль выступае Бургомістр Кляшчэль.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя