„Кніга памяці габрэяў Бельска Падляшскага”
У Бельскай гарадской публічнай бібліятэцы прэзентавалі „Кнігу памяці габрэяў Бельска Падляшскага”.
Кнігу, якую выдалі Вайцех Кананьчук і Дарафей Фіёнік, закранае першую палову ХХ-га стагоддзя. У ёй змешчаны ўспаміны бельскіх габрэяў выдадзеныя ў 1975 годзе ў Тэль-Авіве на ідыш, габрэйскай і англійскай мовах, а таксама даследаванні выдаўцоў кнігі.
„Гісторыя бельскіх габрэяў дагэтуль была неапісаная”, – кажа Войцех Кананьчук:
– На жаль, калі ідзе пра памяць і свядомасць у гэтай тэматыцы сярэдняга і наймалодшага пакалення жыхароў Бельска, то яе не існуе. Кніга, таксама павінна служыць вяртанню памяці пра вельмі важную частку гісторыі Бельска – бельскіх габрэяў.
Суаўтар выдання Дарафей Фіёнік:
– З тэкстаў успамінаў кнігі мы бачым вельмі пазітыўны вобраз Бельска вачыма габрэяў – пазітыў у 90% пераважае негатыў. Гэта не проста ўспаміны, дзе няма зместу, тут ёсць вялікая фактаграфія, змест, бо іх пісалі адукаваныя людзі.
Перакладыдамі з ідыш і старагабрэйскай моваў на польскую займаліся Анна Шыба ды Малгажата Ліпска, а аўтарам перакладу з англійскай мовы з’яўляецца Войцех Кананьчук.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя